Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нахмураны, ✂.

  1. Хмурны, пануры.

    • Н. твар.
  2. перан. Пахмурны, змрочны, цёмны (аб прадметах і з’явах прыроды).

    • Нахмуранае неба.

|| наз. нахмуранасць, ✂.

нахмурыцца, ✂; зак.

  1. Стаць хмурым, панурым.

  2. перан. Зрабіцца пахмурным, змрочным, цёмным (аб прадметах і з’явах прыроды).

    • Неба нахмурылася.

|| незак. нахмурвацца, ✂.

нахмурыць, ✂; зак.

Сурова наморшчыць (твар, лоб), насупіць (бровы).

|| незак. нахмурваць, ✂.

нахмыліцца, ✂; зак.

Прыціснуўшы вушы да галавы, падрыхтавацца да нападу або абароны (пра каня).

нахохліцца, ✂; зак. (разм.).

Скурчыцца, натапырыўшы пер’е (пра птушак).

  • Верабей нахохліўся.

нахохліць, ✂; зак. (разм.).

Натапырыць, падняць пер’е (пра птушак).

нахрапам, прысл. (разм.).

Дзейнічаць н.

нахрапісты, ✂ (разм.).

Які дзейнічае нахрапам; бесцырымонны, нахабны.

  • Н. характар.

|| наз. нахрапістасць, ✂.