Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нарзан, ✂, м.

Мінеральная лячэбная вада (на Каўказе, у Крыме).

|| прым. нарзанны, ✂.

  • Нарзанныя ванны.

нарка...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да наркотыкаў, напр. наркабізнес, наркаманія, наркамафія;
  2. які мае адносіны да наркозу, напр. наркагіпноз, наркапсіхатэрапія, наркаэлектрашок.

наркабізнес, ✂, м.

Бізнес, які прыносіць даход ад незаконнага гандлю наркотыкамі.

наркалогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем хвароб, выкліканых алкагалізмам, наркаманіяй і таксікаманіяй і лячэннем гэтых хвароб.

|| прым. наркалагічны, ✂.

  • Н. дыспансэр.
  • Н. кабінет.

наркаман, ✂, м.

Чалавек, які пакутуе наркаманіяй.

|| ж. наркаманка, ✂.

|| прым. наркаманскі, ✂.

наркаманія, ✂, ж.

Хвароба, звязаная з неадольнай цягай да наркотыкаў.

наркамафія, ✂, ж.

Мафія, звязаная з незаконным гандлем наркотыкамі.

наркоз, ✂, м.

Штучна выкліканая страта адчувальнасці ў якога-н. органа (мясцовы наркоз) або ўсыпленне са стратай болевай адчувальнасці (агульны наркоз).

  • Аперацыя пад наркозам.

|| прым. наркозны, ✂.

нарколаг, ✂, м.

Урач — спецыяліст па наркалогіі.

наркотыкі, ✂, м.

Моцнадзейнае рэчыва, звычайна расліннага паходжання, якое выклікае ўзбуджэнне і паралізуе дзейнасць цэнтральнай нервовай сістэмы.

|| прым. наркатычны, ✂.