Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

налічвацца, ✂; незак.

Быць, мецца ў наяўнасці, у пэўнай колькасці.

  • У класе налічваецца 30 чалавек.

налічваць, ✂; незак.

  1. гл. налічыць.

  2. Утрымліваць, змяшчаць у сабе нейкую колькасць каго-, чаго-н.

    • Атрад налічваў трыста чалавек.

налічнік, ✂, м.

Накладная ліштва на дзвярным або аконным праёме.

  • Без налічнікаў вокны сляпыя.

налічыць, ✂; зак.

  1. Лічачы, устанавіць колькасць каго-, чаго-н.

    • Н. дзесяць памылак.
  2. Лічачы, дабавіць.

    • Н. працэнты на уклад.
  3. Вызначыць дадатковую аплату за пратэрміноўку плацяжу.

    • Н. 20 тысяч пені.
  4. Залічыць на чый-н. рахунак які-н. від аплаты.

    • Н.заработную плату.

|| незак. налічаць, ✂ і налічваць, ✂.

|| наз. налічэнне, ✂.

налобнік, ✂, м.

  1. Рамень у конскай вуздэчцы, які праходзіць упоперак ілба.

  2. Павязка, якая завязваецца на галаву для падтрымкі валасоў у час работы.

налобны, ✂.

Які завязваецца на лоб.

  • Налобная павязка.

налузаць, ✂; зак.

  1. Ачысціць ад шалупін нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. арэхаў.
  2. Насмеціць шкарлупіннем.

|| незак. налузваць, ✂.

налупіць​1, ✂; зак.

  1. Надраць пэўную колькасць чаго-н.

    • Н. кары.
  2. Нарваць вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

    • Н. морквы.

налупіць​2, ✂; зак. (разм.).

Набіць каго-н.; налупцаваць.

налупцаваць, ✂; зак. (разм.).

Набіць дзягай, плёткай, розгай; выхвастаць.