Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дальтонік, , м.

Чалавек, які хварэе на дальтанізм.

|| ж. дальтанічка, .

далягляд, , м.

  1. Прастора, якую можна акінуць вокам; усё бачнае навокал наглядальніка.

    • З гары адчыняецца шырокі д.
  2. перан. Кола ведаў, ідэй.

    • Вучоны з шырокім даляглядам.

даляцець, ; зак.

  1. Летучы, дасягнуць якога-н. месца.

    • Даляцець да Хабараўска.
  2. Распаўсюдзіцца, дасягнуць якога-н. месца (пра гукі, пахі і пад.).

    • З вуліцы даляцелі трывожныя крыкі.

|| незак. далятаць, .