Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

амо́ній, ✂, м.

Не існуючае ў свабодным выглядзе злучэнне атамаў азоту і вадароду, якое валодае ўласцівасцямі металаў.

|| прым. амоніевы, ✂.

амо́рфны, ✂.

  1. Які не мае крышталічнай будовы (спец.).

  2. перан. Бясформенны, расплывісты (кніжн.).

|| наз. аморфнасць, ✂.

ампе́р, ✂, м. (спец.).

Адзінка сілы электрычнага току.

|| прым. амперны, ✂.

амперме́тр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння сілы электрычнага току.

ампі́р, ✂, м.

Мастацкі (галоўным чынам у архітэктуры) стыль, які ўзнік у Францыі ў канцы 18 — пач. 19 ст., заснаваны на імітацыі антычных узораў.

  • Будынак у стылі а.

|| прым. ампірны, ✂.

ампліту́да, ✂, ж. (спец.).

Размах хістання, найбольшае адхіленне цела, што хістаецца, ад становішча раўнавагі; розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. пераменная велічыня.

  • А. хістання маятніка.
  • А. гадавой тэмпературы.
  • А. крывянога ціску.
  • А. цэн.

|| прым. амплітудны, ✂.

амплуа́, нескл., н.

Тып акцёрскіх роляў.

  • А. коміка.

а́мпула, ✂, ж.

Герметычна запаяная пасудзіна для захавання чаго-н.

  • Лякарства ў ампулах.

|| прым. ампульны, ✂.

ампутава́ць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) ампутацыю.

  • А. нагу.

ампута́цыя, ✂, ж.

Адразанне хворай канечнасці або знешняй часткі органа.

  • А. рукі.

|| прым. ампутацыйны, ✂.