Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

азірну́цца, ✂; зак.

  1. Павярнуўшыся, паглядзець назад, аглянуцца.

    • Маці азірнулася і ўбачыла мяне.
  2. Паглядзець вакол сябе, агледзецца.

    • А. навокал.
    • А. на пройдзены шлях (перан.).

|| незак. азірацца, ✂.

азірну́ць, ✂; зак.

Акінуць позіркам.

|| незак. азіраць, ✂.

азія́т, ✂, м.

Карэнны жыхар Азіі.

|| ж. азіятка, ✂.

|| прым. азіяцкі, ✂.

азло́біцца, ✂; зак.

Стаць злосным, бязлітасным.

|| незак. азлабляцца, ✂.

|| наз. азлабленне, ✂.

азло́біць, ✂; зак.

Зрабіць злым, бязлітасным.

|| незак. азлабляць, ✂.

азло́блены, ✂.

Які стаў злосным у выніку чаго-н., зласліва настроены.

  • А. чалавек.
  • А. тон.

|| наз. азлобленасць, ✂.

азмро́чыцца, ✂; зак.

Стаць змрочным, сумным, маркотным (звычайна пра погляд, твар і пад.).

  • Настрой азмрочыўся.

|| незак. азмрочвацца, ✂.

азмро́чыць, ✂; зак.

Зрабіць змрочным, сумным, маркотным.

  • А. настрой сябра.

|| незак. азмрочваць, ✂.

азнаменава́цца, ✂; зак.

Стаць знамянальным дзякуючы чаму-н.

  • Гэты год азнаменаваўся нечаканасцямі.

|| незак. азнамяноўвацца, ✂.

азнаменава́ць, ✂; зак.

Урачыста адзначыць чым-н. (падзею, дату і пад.).

  • А. урачыстую дату салютам.

|| незак. азнамяноўваць, ✂.

|| наз. азнаменаванне, ✂.

  • У а. чаго-н. (у памяць, у гонар чаго-н.).