Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даражэнькі, , м.

Форма ветлівага звароту да каго-н.

  • Пачытай, д., яшчэ.

даражэць, ; незак.

Павышацца ў цане.

  • Мэбля даражэе.

|| зак. падаражэць, .

дарасці, ; зак.

  1. Вырасці да якой-н. мяжы, да якога-н. узроўню развіцця.

    • Дрэва дарасло да страхі.
  2. перан. (звычайна з адмоўем «не»), Развіцца ў дастатковай ступені.

    • Да сапраўднага вучонага ён не дарос.

|| незак. дарастаць, .

дарашаваты, (разм.).

З украпінамі белых валасоў у поўсць асноўнай афарбоўкі (пра масць коней).

  • Д. конік.

дарвацца, ; зак. (разм.).

З прагнасцю накінуцца на што-н.

  • Д. да яды.

|| незак. дарывацца, .

дарвінізм, , м.

Заснаваная на вучэнні Ч.Дарвіна матэрыялістычная тэорыя паходжання і развіцця відаў жывёл і раслін шляхам натуральнага адбору, вучэнне аб законах развіцця жывой прыроды.

|| прым. дарвінісцкі, .

дарвініст, , м.

Паслядоўнік дарвінізму.

|| ж. дарвіністка, .

|| прым. дарвінісцкі, .

дарма1, прысл.

Бясплатна, дарэмна.

  • Аддаць д. мех бульбы.

дарма2, прысл.

  1. Тое, што і бясплатна, дарэмна.

  2. Бескарысна, марна.

    • Ні адной гадзіны не страціў д.
    • Д. вы хвалюецеся, усё будзе добра.
  3. у знач. часц. Хай, так і быць.

    • Не хопіць бульбы? — Д.! Дадасі яшчэ гароху.

дармавы, і дармовы, .

Бясплатны, атрыманы без грошай.

  • Дармавому каню ў зубы не глядзяць(з нар.) — у падарунках недахопаў не шукаюць.