Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нахіл, ✂, м.

  1. гл. нахіліць, -цца.

  2. Пастава цела пад вуглом паміж гарызантальнай і вертыкальнай плоскасцю.

    • Н. дрэў.
  3. Схіл, спуск, пакатая паверхня.

    • Круты н.
  4. перан. Прыхільнасць, схільнасць, цяга да чаго-н.

    • Н. да музыкі.
  5. Унутраная схільнасць арганізма да захворвання.

    • Н. да прастуды.

нахіліцца, ✂; зак.

Прыняць нахільнае становішча; схіліцца набок; нагнуцца.

  • Нахіліліся да зямлі.

|| незак. нахіляцца, ✂.

|| наз. нахіленне, ✂ і нахіл, ✂.

нахіліць, ✂; зак.

Надаць нахільнае становішча; нагнуць.

  • Н. галаву.

|| незак. нахіляць, ✂.

|| наз. нахіленне, ✂ і нахіл, ✂.

нахільны, ✂.

Які адхіляецца ад вертыкальнага або гарызантальнага становішча.

  • Н. пласт.
  • Нахільная шахта.

нахінуць, ✂; зак.

  1. Наспех накінуць, апрануць на сябе што-н.

    • Н. паліто на плечы.
  2. Нахіліць да зямлі (разм.).

    • Сядзе пчала на кветачку, нахіне яе да зямлі.

|| незак. нахінаць, ✂.

нахлебнік, ✂, м.

Той, хто жыве на чужыя сродкі, на чужым хлебе.

|| ж. нахлебніца, ✂.

нахлусіць, ✂; зак.

Нагаварыць няпраўды, налгаць.

  • Гэта ж я нахлусіў пра Сяргея.

нахлынуць, ✂; зак.

  1. Імкліва набегчы, нацячы ў вялікай колькасці.

    • Нахлынула хваля.
    • Нахлынуў натоўп.
  2. перан. Раптоўна прыйсці, набегчы, з’явіцца ў вялікай колькасці.

    • Нахлынулі карнікі.
  3. перан. Узнікнуць, з’явіцца (пра думкі, пачуцці і пад.).

    • Нахлынулі ўспаміны.

нахлябтацца, ✂; зак.

  1. Уволю пахлябтаць.

  2. Напіцца гарэлкі, віна (груб.).

    • Нахлябтаўся, што сцежкі не бачыць.

нахмарыцца, ✂; зак.

Пра неба: пакрыцца, аблажыцца хмарамі.

  • Нахмарылася, ці не будзе дажджу?

|| незак. нахмарвацца, ✂.