Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даўжэзны, (разм.).

  1. Вельмі доўгі (у прасторы).

    • Прайшлі д. шлях.
  2. Вельмі працяглы (у часе).

    • Д. дзень, як цэлы год.

даўжэць, ; незак.

Станавіцца больш доўгім.

  • Над вечар цені даўжэюць.
  • Вясной дні даўжэюць.

|| зак. падаўжэць, .

даўка, , ж. (разм.).

Таўкатня, штурханіна.

  • Д. пры ўваходзе.

даўкі, .

Які перасядае ў горле, выклікае аскому.

  • Даўкія грушы.

|| наз. даўкасць, .

даўнасць, , ж.

  1. Аддаленасць у часе якой-н. падзеі.

    • Справа гэта мае вялікую д.
  2. Працяглае існаванне чаго-н.

    • Д. нашага сяброўства.
  3. Тэрмін, пасля якога набываецца або траціцца якое-н. права (спец.).

    • Іскавая д.
    • Тэрмін даўнасці мінуў.

|| прым. даўнасны, .

даўней, прысл.

У старыя часы, у далёкім мінулым.

  • Д. людзі хадзілі ў саматканым адзенні.

даўнейшы, .

  1. Выш. ст. да прым. даўні.

  2. Які адбыўся задоўга да цяперашняга часу; старадаўні.

    • Даўнейшыя звычаі адышлі ў нябыт.
  3. даўнейшае, -ага, н.

    • Даўномінулае.
    • Д. не вернецца ніколі.

даўні, .

  1. Які быў, адбыўся даўно.

    • Прыгадаўся д. выпадак.
  2. Які існуе здаўна.

    • Даўняе знаёмства.
    • Справа даўняя — ужо не мае значэння.

даўніна, , ж. (разм.).

Былыя, даўнія часы; старадаўнасць.

  • Пачаў успамінаць даўніну.
  • Гэта памяць даўніны глыбокай.

даўно, прысл.

  1. Многа часу таму назад.

    • Д. гэта было.
  2. На працягу доўгага часу.

    • Ён д. тут жыве.

  • Даўно б так!ужыв. пры адабрэнні чыйго-н. учынку.

  • Даўным-даўно (разм.) — вельмі даўно.

  • Здавён-даўна — з даўніх часоў.

|| памянш. даўненька, .