Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даспехі, ✂, м.

  1. Воінская амуніцыя старых часоў.

    • Рыцарскія д.
  2. перан. Наогул які-н. рыштунак (разм. жарт.).

    • Паляўнічыя д.

даспець, ✂; зак.

Стаць зусім спелым.

  • Антонаўкі даспелі.

|| незак. даспяваць, ✂.

даспяліць, ✂; зак.

Давесці да спелага стану.

  • Д. памідоры.

|| незак. даспельваць, ✂.

|| наз. даспельванне, ✂.

даставіць, ✂; зак.

  1. Правесці або прывезці да месца прызначэння.

    • Д. пасылку ў тэрмін.
    • Д. тавар у магазін.
  2. Забяспечыць.

    • Д. усё неабходнае.

|| незак. дастаўляць, ✂.

|| наз. дастаўка, ✂ і дастаўленне, ✂.

дастасавальны, ✂.

Такі, які можна дастасаваць.

  • Лёгка д. спосаб.

|| наз. дастасавальнасць, ✂.

дастасавацца, ✂; зак.

Прымяніцца, прыйсці ў адпаведнасць з чым-н.

  • Д. да навакольнага асяроддзя.

|| незак. дастасоўвацца, ✂.

|| наз. дастасаванне, ✂.

дастасаваць, ✂; зак.

Ажыццявіць на справе.

  • Д. тэорыю да практыкі.

|| незак. дастасоўваць, ✂.

|| наз. дастасаванне, ✂.

дастатак, ✂, м.

  1. Заможнасць, поўная матэрыяльная забяспечанасць.

    • Жыць у дастатку.
  2. звычайна (дастаткі, -аў). Матэрыяльныя сродкі, набыткі.

    • Дастаткаў вам у хату!

дастатковы, ✂.

  1. Такі, якога хапае для чаго-н., які задавальняе пэўныя патрэбы.

    • Дастатковая колькасць сыравіны.
    • Дастаткова (прысл.) падрыхтаваны.
  2. дастаткова, у знач. вык., каго-чаго або з інф. Пра тое, што праяўляецца ў неабходнай меры, маецца ў патрэбнай колькасці.

    • Сродкаў дастаткова.
    • Дастаткова сказаць адно слова, каб ён паслухаў.
  3. У патрэбнай ступені абгрунтаваны.

    • Дастатковыя падставы.

|| наз. дастатковасць, ✂.

дастаўшчык, ✂, м.

Работнік, які. дастаўляе што-н.

  • Д. тэлеграм.

|| ж. дастаўшчыца, ✂.