Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дарма1, прысл.

Бясплатна, дарэмна.

  • Аддаць д. мех бульбы.

дарма2, прысл.

  1. Тое, што і бясплатна, дарэмна.

  2. Бескарысна, марна.

    • Ні адной гадзіны не страціў д.
    • Д. вы хвалюецеся, усё будзе добра.
  3. у знач. часц. Хай, так і быць.

    • Не хопіць бульбы? — Д.! Дадасі яшчэ гароху.

дармавы, і дармовы, .

Бясплатны, атрыманы без грошай.

  • Дармавому каню ў зубы не глядзяць(з нар.) — у падарунках недахопаў не шукаюць.

дармаед, , м. (разм.).

Той, хто не працуе, а жыве на чужы кошт; лайдак, гультай.

|| ж. дармаедка, .

|| прым. дармаедскі, .

дармаеднічаць, ; незак. (разм.).

Не працуючы, жыць на чужыя сродкі.

|| наз. дармаедства, .

дармаўшчына, , ж. (разм.).

Тое, што даецца дарэмна, бясплатна.

  • На дармаўшчыну кожны падкі.

дармо, прысл.

Тое, што і дарма (у 1 і 3 знач.).

дарога, , ж.

  1. Паласа зямлі, прызначаная для язды і хадзьбы, якая злучае асобныя пункты мясцовасці.

    • Прасёлачная д.
    • Грунтавая д.
    • Асфальтавая д.
  2. Адлегласць, якую трэба праехаць або прайсці.

    • Прайсці палавіну дарогі.
    • Даць дарогу каму-н. (даць праехаць, прайсці; таксама перан.; даць магчымасць расці, развівацца каму-н.).
  3. Падарожжа; знаходжанне ў дарозе.

    • Усю дарогу праспаў.
  4. перан. Напрамак дзейнасці.

    • Ісці сваёй дарогай.

  • Апошняя дарога — пра смерць, пахаванне каго-н.

  • Бітая дарога — уезджаная дарога.

  • Гладкай дарогі — пажаданне перад ад’ездам каго-н.

  • Збіцца з дарогі — пачаць весці няправільны спосаб жыцця.

  • Ісці прамой дарогай — жыць сумленным жыццём.

  • Шчаслівай дарогі! — добрае пажаданне ў дарогу.

|| памянш. дарожка, , дарожачка, і дарожанька, .

|| прым. дарожны, .

  • Дарожнае будаўніцтва.
  • Дарожнае знаёмства.
  • Дарожныя нататкі.

дарогай, прысл.

У час язды.

  • Пагутарым дарогай.

дародавы, .

Перыяд, які працягваецца да пачатку родаў.