дарога, , ж.

  1. Паласа зямлі, прызначаная для язды і хадзьбы, якая злучае асобныя пункты мясцовасці.

    • Прасёлачная д.
    • Грунтавая д.
    • Асфальтавая д.
  2. Адлегласць, якую трэба праехаць або прайсці.

    • Прайсці палавіну дарогі.
    • Даць дарогу каму-н. (даць праехаць, прайсці; таксама перан.; даць магчымасць расці, развівацца каму-н.).
  3. Падарожжа; знаходжанне ў дарозе.

    • Усю дарогу праспаў.
  4. перан. Напрамак дзейнасці.

    • Ісці сваёй дарогай.

  • Апошняя дарога — пра смерць, пахаванне каго-н.

  • Бітая дарога — уезджаная дарога.

  • Гладкай дарогі — пажаданне перад ад’ездам каго-н.

  • Збіцца з дарогі — пачаць весці няправільны спосаб жыцця.

  • Ісці прамой дарогай — жыць сумленным жыццём.

  • Шчаслівай дарогі! — добрае пажаданне ў дарогу.

|| памянш. дарожка, , дарожачка, і дарожанька, .

|| прым. дарожны, .

  • Дарожнае будаўніцтва.
  • Дарожнае знаёмства.
  • Дарожныя нататкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)