Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даплатны, ✂.

Які мае адносіны да даплаты.

  • Даплатная каса.

◊

  • Даплатное пісьмо — пісьмо, за перасылку якога даплочвае атрымальнік.

даплаціць, ✂; зак.

Дадаць пэўную частку грошай да раней унесенай сумы; выплаціць усё да канца.

  • Д. сто рублёў.

|| незак. даплачваць, ✂.

|| наз. даплата, ✂.

даплесціся, ✂; зак. (разм.).

Марудна, з цяжкасцю дайсці да якога-н. месца.

  • Ледзь даплёўся да хаты.

|| незак. даплятацца, ✂.

даплысці, ✂ і даплыць, ✂; зак.

Плывучы, дасягнуць якога-н. месца.

  • Д. да берага.

|| незак. даплываць, ✂.

дапоўніць, ✂; зак.

  1. Зрабіць больш поўным, дабавіць звыш таго, што маецца.

    • Д. кош грыбамі.
  2. Дадаць новыя даныя да таго, што было сказана іншым.

    • Д. дакладчыка.

|| незак. дапаўняць, ✂.

|| наз. дапаўненне, ✂.

дапрадкі, ✂.

Заканчэнне прадзіва.

  • Сёння ў іх д.

дапрацаваць, ✂; зак.

  1. Завяршыць працу над чым-н.; дадатковай апрацоўкай давесці да патрэбнай якасці.

    • Д. дысертацыю.
    • Д. праект.
  2. Прапрацаваць да якога-н. часу, тэрміну.

    • Д. да лістапада.

|| незак. дапрацоўваць, ✂.

|| наз. дапрацоўка, ✂.

дапрызыўнік, ✂, м.

Чалавек дапрызыўнага ўзросту, які праходзіць пачатковае ваеннае навучанне без адрыву ад вучобы або вытворчай працы.

дапрызыўны, ✂.

Які папярэднічае прызыву на ваенную службу.

  • Дапрызыўная падрыхтоўка.

дапусціць, ✂; зак.

  1. каго (што) да каго-чаго. Дазволіць каму-н. удзельнічаць у чым-н. або мець доступ куды-н.

    • Д. да экзаменаў.
    • Д. да работы.
  2. Зрабіць што-н. міжвольна.

    • Д. памылку.
  3. Прыладзіць, прыгнаць што-н. да чаго-н.

    • Д. дзверы да вушака.
    • Д. аконную раму.

|| незак. дапускаць, ✂.

|| наз. дапушчэнне, ✂.