Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дамка, ✂, ж.

У шашачнай гульні: шашка, якая дайшла да апошняга рада клетак праціўніка і набыла права рухацца на любую колькасць клетак.

  • Прайсці ў дамкі.

дамкам, ✂, м.

Скарачэнне: дамавы камітэт (грамадская арганізацыя жыхароў).

  • Пасяджэнне дамкома.

|| прым. дамкомаўскі, ✂.

дамкрат, ✂, м.

Механізм для пад’ёму цяжару на невялікую вышыню.

  • Рэечны гідраўлічны д.

|| прым. дамкратны, ✂.

дамовіцца, ✂; зак.

Прыйсці да згоды ў выніку перагавораў; дагаварыцца.

  • Дамовіліся з’ездзіць на паляванне.

|| незак. дамаўляцца, ✂.

дамовіць, ✂; зак. (разм.).

Наняць для часовай працы, дастаўкі чаго-н.

  • Д. муляра на месяц.

|| незак. дамаўляць, ✂.

дамоклаў:

  • дамоклаў меч (кніжн.) — пра пастаянную небяспеку, пагрозу [са старажытнага падання пра сіракузскага тырана Дыянісія, які ў час банкету пасадзіў на сваё месца зайздроснага Дамокла і павесіў над ім на конскім воласе меч].

    • Знаходзіцца пад дамоклавым мячом.

дамоў, прысл.

Да сябе, у свой дом, у сваю сям’ю.

  • Хлопцы скончылі работу і пайшлі д.

дамоўленасць, ✂, ж.

Пагадненне на падставе папярэдніх перагавораў.

  • Дзейнічаць на аснове дамоўленасці.

дамрыст, ✂, м.

Музыка, які іграе на домры.

|| ж. дамрыстка, ✂.

дамскі, ✂.

  1. гл. дама.

  2. Прызначаны для абслугоўвання жанчын.

    • Д. кравец.
    • Д. цырульнік.