Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ахвя́ра, ✂, ж.

  1. Паводле абрадаў некаторых рэлігій: прадмет або жывая істота, прынесеныя ў дар бажаству.

  2. Добраахвотная ўступка, адрачэнне на карысць каго-, чаго-н.

    • Навука патрабуе ахвяр.
    • Дзеля сябра пайшоў на ахвяру.
  3. Пра таго, хто пацярпеў або загінуў ад чаго-н.

    • А. вайны.

|| прым. ахвярны, ✂.

  • Ахвярная жывёла.

ахвярава́льнік, ✂, м.

Той, хто ахвяруе што-н. (у 1 знач.).

|| ж. ахвяравальніца, ✂.

ахвярава́ць, ✂; зак. і незак.

  1. Прынесці (прыносіць) у дар, бязвыплатна зрабіць (рабіць) уклады куды-н. (уст.).

    • А. грошы.
  2. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго-, чаго-н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго-, чаго-н.

    • А. здароўем.
    • А. ферзя.

|| незак. ахвяроўваць, ✂.

|| наз. ахвяраванне, ✂.

ахвярапрынашэ́нне, ✂, н.

Абрад прынясення ахвяры бажаству.

ахвя́рнік, ✂, м.

Месца, на якое клаліся ахвяры (у 1 знач.).

ахвя́рны, ✂.

  1. гл. ахвяра.

  2. На які прыносяць ахвяры.

    • А. стол.
  3. перан. Адважны, самаадданы.

    • А. ўчынак.

ахіле́саў, ✂:

  • ахілесава пята(кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н. [паводле старажытнагрэчаскага міфа пра Ахілеса, цела якога было непаражальным ва ўсіх месцах, акрамя пяты].

ахіне́я, ✂, ж. (разм.).

Глупства, бязглуздзіца.

  • Несці ахінею.

ахіну́ць, ✂; зак.

  1. Агарнуць, ахутаць чым-н.

    • Хусткай а. дзіця.
  2. перан. Акружыць увагай.

    • Курганы слава ахінула.
    • А. ласкай.

|| незак. ахінаць, ✂.

а́хкаць, ✂; незак. (разм.).

Выяўляць пачуцці (здзіўлення, шкадавання, прыкрасці і пад.), усклікаючы «ах!»

|| наз. ахканне, ✂.