Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

анты..., прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. процілегласці, варожасці, накіраванасці супраць каго-, чаго-н. і пад., напр. антынародны, антырэлігійны, антыграмадскі.

антыалкаго́льны, ✂.

Супрацьалкагольны, накіраваны супраць алкагалізму.

  • Антыалкагольная прапаганда.

антыбіётыкі, ✂, м.

Рэчывы біялагічнага паходжання, здольныя падаўляць жыццядзейнасць хваробатворных мікраарганізмаў.

|| прым. антыбіятычны, ✂.

антыгістары́чны, ✂.

Які супярэчыць гісторыі, прынцыпам гістарызму.

антыква́р, ✂, м.

Аматар або прадавец антыкварных прадметаў.

антыква́рны, ✂.

  1. Старадаўні і каштоўны.

    • Антыкварная ваза.
  2. Які мае адносіны да гандлю старадаўнімі рэчамі.

    • А. магазін.

|| наз. антыкварнасць, ✂.

антыкварыя́т, ✂, м., зб.

Антыкварныя рэчы.

антыло́пы, ✂, ж.

Назва розных відаў парнакапытных жвачных млекакормячых сямейства пустарогіх (сарны, сайгакі, джэйраны і пад.).

|| прым. антылопны, ✂.

антымо́нія, ✂, ж.:

  • разводзіць антымоніі (разм. жарт.) — займацца глупствам, пустой балбатнёй.

антыпаты́чны, ✂.

Непрыемны, які выклікае антыпатыю.

  • Ён мне а.

|| наз. антыпатычнасць, ✂.