Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

анансава́ць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) анонс.

ана́пест, ✂, м.

Трохскладовая вершаваная стапа з націскам на апошнім складзе.

|| прым. анапестычны, ✂.

анархі́зм, ✂, м.

Грамадска-палітычная плынь, якая адмаўляе любыя формы дзяржаўнай улады і прапаведуе неабмежаваную свабоду асобы.

|| прым. анархічны, ✂.

анархі́ст, ✂, м.

Прыхільнік анархізму, член анархічнай арганізацыі.

|| ж. анархістка, ✂.

|| прым. анархісцкі, ✂.

ана́рхія, ✂, ж.

  1. Уласцівае анархізму адмаўленне дзяржаўнай улады; безуладдзе.

  2. Адсутнасць арганізаванага кіравання.

    • А. вытворчасці.

|| прым. анархічны, ✂.

анатава́ць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Скласці (складаць) анатацыю чаго-н.

|| зак. праанатаваць, ✂.

ана́там, ✂, м.

Спецыяліст па анатоміі.

анатамі́раваць, ✂; зак. і незак.

Разрэзаць (разразаць) труп для навуковых або судова-медыцынскіх мэт.

аната́цыя, ✂, ж. (спец.).

Кароткі выклад зместу кнігі, артыкула і пад.

|| прым. анатацыйны, ✂.

анато́мія, ✂, ж.

Навука пра будову жывых арганізмаў; будова арганізма, органа.

  • А. чалавека.
  • А. мозгу.

|| прым. анатамічны, ✂. А. атлас.