Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аленяво́д, ✂, м.

Тое, што і аленегадовец.

аленяня́, ✂ і аленянё, ✂, н.

Дзіця аленя.

алерге́н, ✂, м. (спец.).

Раздражняльнік, які выклікае алергію.

алергі́я, ✂, ж. (спец.).

Павышаная адчувальнасць арганізма да якога-н. рэчыва, што выклікае хваравіты стан.

|| прым. алергічны, ✂.

алеу́ты, ✂, м.

Паўночная народнасць, карэннае насельніцтва Алеуцкіх і Камандорскіх астравоў.

|| ж. алеутка, ✂.

|| прым. алеуцкі, ✂.

але́шнік, ✂, м.

  1. Зараснік альхі, альховы лес.

  2. Альховыя дровы.

    • Воз алешніку.

|| прым. алешнікавы, ✂.

але́шына, ✂, ж.

Лісцевае дрэва сямейства бярозавых; вольха.

але́я, ✂, ж.

Дарога, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі, кустамі; прысады, дарожка ў парку або ў садзе.

  • Бярозавая а.

|| памянш. алейка, ✂.

|| прым. алейны, ✂.