Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

але́йшчык, ✂, м.

Спецыяліст па вырабу алею, алейнік.

александры́т, ✂, м.

Каштоўны камень, які змяняе свой колер ад ізумруднага (днём) да цёмна-чырвонага (пры штучным асвятленні).

аленегадо́вец, ✂, м.

Спецыяліст па аленегадоўлі.

аленегадо́ўля, ✂, ж.

Развядзенне аленяў як галіна жывёлагадоўлі.

|| прым. аленегадоўчы, ✂.

  • Аленегадоўчая гаспадарка.

але́ніна, ✂, ж.

Мяса аленя як ежа.

але́ніха, ✂, ж.

Самка аленя.

але́нь, ✂, м.

Парнакапытная жвачная млекакормячая жывёліна з галінастымі рагамі.

|| прым. аленевы, ✂.

аленяво́д, ✂, м.

Тое, што і аленегадовец.

аленяня́, ✂ і аленянё, ✂, н.

Дзіця аленя.

алерге́н, ✂, м. (спец.).

Раздражняльнік, які выклікае алергію.