Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акуры́ць, ; зак.

Абдаць дымам з якой-н. мэтай.

  • А. памяшканне.
  • А. пчол.

|| незак. акурваць, .

|| наз. акурванне, .

аку́стык, , м.

  1. Спецыяліст у галіне акустыкі (у 1 знач.).

  2. Работнік, які абслугоўвае гукаўлоўныя апараты.

аку́стыка, , ж.

  1. Раздзел фізікі, які вывучае гукавыя з’явы.

  2. Чутнасць гукаў (музыкі, гутаркі і пад.) у якім-н. памяшканні.

    • А. тэатральнай залы.

|| прым. акустычны, .

аку́ць, ; зак.

Тое, што і акаваць.

  • А. сундук жалезам.

аку́чнік, , м.

Прылада для акучвання.

аку́чыць, ; зак.

Узрыхліўшы глебу, абгарнуць ёю што-н.

  • А. бульбу.

|| незак. акучваць, .

|| наз. акучванне, .

акушэ́р, , м.

Урач, спецыяліст па акушэрству.

акушэ́рка, , ж.

Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу, спецыялістка па акушэрству (у 2 знач.).

акушэ́рства, , н.

  1. Раздзел медыцыны, прысвечаны пытанням урачэбнай дапамогі пры цяжарнасці, родах і ў пасляродавы перыяд.

    • Лекцыі па акушэрству.
  2. Дзейнасць акушэра, акушэркі, аказанне дапамогі пры родах.

|| прым. акушэрскі, .