Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акружны́, ✂.

Які размешчаны вакол чаго-н. і абходны, кружны.

  • Акружная дарога.

акружы́ць, ✂; зак.

  1. Размясціцца, стаць вакол каго-, чаго-н., утварыўшы круг або замкнёную лінію.

    • А. армію непрыяцеля.
    • А. участак прысадамі.
  2. перан., каго (што) чым. Стварыць вакол каго-н. якія-н. умовы, устанавіць тыя ці іншыя адносіны.

    • А. бацькоў увагай і клопатамі.
    • З. каго (што) кім.
    • Наблізіць да каго-н. якіх-н. асоб, стварыўшы з іх групу блізкіх людзей.
    • А. сябе аднадумцамі.

|| незак. акружаць, ✂.

|| наз. акружэнне, ✂.

акру́тны, ✂.

  1. Свавольны, жорсткі.

    • А. чалавек.
    • А. характар.
  2. Безвыходны, цяжкі.

    • Трапіць у акрутнае становішча.

|| наз. акрутнасць, ✂.

акруці́цца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і абкруціцца.

|| незак. акручвацца, ✂.

акруці́ць, ✂; зак.

Тое, што і абкруціць (у 1, 3 і 4 знач.).

|| незак. акручваць, ✂.

акрыва́віцца, ✂; зак.

Вымазацца крывёю, стаць акрываўленым.

  • А. ў бойцы.

|| незак. акрываўлівацца, ✂.

акрыва́віць, ✂; зак.

Заліць, вымазаць крывёю.

  • А. твар.

|| незак. акрываўліваць, ✂.

акры́ды, ✂.

У выразе: карміцца акрыдамі (кніжн. і іран.) — бедна харчавацца, галадаць [акрыды — від ядомай саранчы].

акрылі́цца, ✂; зак. (высок.).

Тое, што і натхніцца.

  • А. надзеяй.

|| незак. акрыляцца, ✂.

|| наз. акрыленне, ✂.

акрылі́ць, ✂; зак. (высок.).

Тое, што і натхніць.

|| незак. акрыляць, ✂.

|| наз. акрыленне, ✂.