Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аздабле́нне, ✂, н.

  1. гл. аздобіць.

  2. Тое, што ўпрыгожвае каго-, што-н.

    • Ляпное а.
    • Карункавае а.

аздараві́ць, ✂; зак.

  1. Зрабіць здаровым, палепшыць санітарны стан чаго-н.

    • А. мясцовасць.
  2. перан. Палепшыць, прывесці ў норму.

    • А. мікраклімат у калектыве.

|| незак. аздараўляць, ✂.

|| наз. аздараўленне, ✂.

аздараўле́нчы, ✂.

Які спрыяе аздараўленню.

  • Аздараўленчыя мерапрыемствы.
  • А. лагер.

аздо́ба, ✂, ж.

Тое, што ўпрыгожвае, аздабляе што-н.

  • Карункавая а.

|| прым. аздобны, ✂.

аздо́біць, ✂; зак.

Надаць каму-, чаму-н. прыгожы выгляд, упрыгожыць.

  • А. сцены мазаікай.
  • А. сукенку бантам.

|| незак. аздабляць, ✂.

|| наз. аздабленне, ✂.

азеляні́ць, ✂; зак.

Пасадзіць дрэвы, кусты і пад. на якой-н. прасторы.

  • А. вуліцы горада.

|| незак. азеляняць, ✂.

|| наз. азеляненне, ✂.

|| прым. азеляняльны, ✂.

азербайджа́нцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Азербайджана.

|| ж. азербайджанка, ✂.

|| прым. азербайджанскі, ✂.

азі́міна, ✂, ж.

Азімыя пасевы, іх усходы.

  • Шырокія загоны зялёнай азіміны.

азі́мы, ✂.

Які сеецца ўвосень, які зімуе пад снегам.

  • Азімая пшаніца.

азіра́цца, ✂; незак.

  1. гл. азірнуцца.

  2. перан., на каго-што і без дапаўнення. Быць асцярожным, дзейнічаць з апаскай, звяраючы свае ўчынкі з учынкамі каго-н. і аглядвацца (разм.).

    • А. на аўтарытэт.