Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агрыза́цца, ✂; незак.

  1. Звычайна пра сабаку: злосна бурчаць ці брахаць, пагражаючы ўкусіць таго, хто закрануў.

  2. перан. Груба, са злосцю адказваць на заўвагі (разм.).

    • На кожнае слова агрызаецца, не дае гаварыць.

|| аднакр. агрызнуцца, ✂.

агрэ́бкі, ✂, н. (разм.).

Рэшткі сена пасля стагавання, накладвання воза і пад.

  • Сабраць а.

агрэ́бці, ✂; зак.

  1. Тое, што і абгрэбці.

    • А. стог сена.
  2. Згрэбці ўсё навокал, падбіраючы (разм.).

    • А. ўчасткі.
  3. перан. Атрымаць, здабыць, захапіць што-н. у вялікай колькасці (разм.).

    • А. вялікую прэмію.

|| незак. аграбаць, ✂.

|| наз. аграбанне, ✂.

агрэга́т, ✂, м.

  1. Злучэнне для агульнай работы дзвюх або некалькіх рознатыповых машын.

    • Уборачны а.
  2. Частка якой-н. машыны, вузел для выканання пэўных аперацый.

|| прым. агрэгатны, ✂.

агрэ́сар, ✂, м.

Той, хто ўчыняе агрэсію, захопнік.

  • Даць адпор агрэсару.

|| прым. агрэсарскі, ✂.

агрэсі́ўны, ✂.

Захопніцкі; варожы, наступальны.

  • Агрэсіўная палітыка.
  • Агрэсіўныя дзеянні.

|| наз. агрэсіўнасць, ✂.

агрэ́сія, ✂, ж.

Паводле міжнароднага права незаконнае прымяненне ўзброенай сілы адной дзяржавай супраць суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці або палітычнай незалежнасці другой дзяржавы.

|| прым. агрэсіўны, ✂.

агрэ́ст, ✂, м.

Калючая садовая кустовая расліна з кісла-салодкімі буйнымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. агрэставы, ✂.

  • Агрэставае варэнне.

агрэ́х, ✂, м.

  1. Дрэнна ўзараная або прапушчаная пры ворыве, сяўбе лапіна на полі.

    • Араць без агрэхаў.
    • У ворыве агрэхі — у кішэні прарэхі (прыказка).
  2. перан. Усякія недаробкі, недагляд.

    • Агрэхі ў працы.

агрэ́ць, ✂; зак. (разм.).

Моцна ўдарыць; выцяць.

  • А. палкай.