разгарнуцца, ✂; зак.
-
Расправіцца, расхінуцца (пра што-н. згорнутае, загорнутае).
- Пакунак разгарнуўся.
- Цукерка разгарнулася.
-
Раскрыцца (пра што-н. складзенае).
-
Раскрыцца, распусціцца (пра кветкі, лісты і пад.).
- Бутоны маку разгарнуліся.
-
перан. Быць бачным на вялікай адлегласці, удалячынь і ўшыркі.
- Перад вачамі разгарнулася маляўнічая прастора.
-
перан. Праявіць свае сілы і здольнасці, выявіцца ў шырокім маштабе.
- Р. на свабодзе.
- Талент мастака разгарнуўся.
-
перан. Прыняць шырокі размах.
- Жніво разгарнулася ва ўсю.
-
Падрыхтавацца да дзеяння, прыняць баявы парадак (спец.).
|| незак. разгортвацца, ✂.
|| наз. разгортванне, ✂ і разгарненне, ✂.
разгарнуць, ✂; зак.
-
Раскрыць што-н. згорнутае, загорнутае, складзенае.
- Р. сцяг.
- Р. пакунак.
- Р. кнігу.
- Р. газету.
-
Расхінуць, рассунуць.
- Разгарнулі хлопцы прысак і дасталі печаную бульбу.
-
Выпрастаць, расправіць.
-
Раскрыць, распусціць.
- Разгарнула пялёсткі шыпшына.
-
перан. Падрабязна выкласці, выказаць, апісаць.
-
перан. Даць магчымасць сілам, здольнасцям поўна і свабодна развіцца.
-
перан. Павялічыць аб’ём, паглыбіць змест, зрабіць буйнейшым па жанру.
- Байку пісьменнік паспрабаваў р. у вялікую аповесць.
-
Зрабіць, арганізаваць што-н. у шырокіх маштабах.
-
Падрыхтаваць да дзеяння, функцыяніравання.
-
Размясціць у шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак (спец.).
-
Начарціць на плоскасці паверхню геаметрычнага цела (спец.).
|| незак. разгортваць, ✂.
|| наз. разгортванне, ✂ і разгортка, ✂.
разгародка, ✂, ж.
Разгароджанае месца ў плоце, праход.
разгарэцца, ✂; зак.
-
Пачаць моцна гарэць.
- Дровы ў печы разгарэліся.
-
Стаць чырвоным, гарачым (ад хвалявання, узбуджэння і пад.).
-
перан. Моцна ўзбудзіцца.
-
перан. Узмацняючыся, дайсці да высокай ступені напружання, развіцця.
- Спрэчка разгарэлася.
- Бой разгарэўся.
◊
|| незак. разгарвацца, ✂ і разгарацца, ✂.
разгасціцца, ✂; зак. (разм.).
Вельмі доўга прабыць у гасцях.
разгаты, ✂ (разм.).
Разгалісты, з расстаўленымі сукамі, галінамі і пад.
|| наз. разгатасць, ✂.
разгаціна, ✂, ж. (разм.).
Рагуліна, палка з развілінай.
- Р. прыгадзілася на падпорку.
разгацісты, ✂ (разм.).
Тое, што і разгаты.
|| наз. разгацістасць, ✂.
разгільдзяй, ✂, м. (разм. пагард.).
Нядбайны, безадказны чалавек.
|| ж. разгільдзяйка, ✂.
|| прым. разгільдзяйскі, ✂.