разгарнуць, ✂;
-
Раскрыць што
-н. згорнутае, загорнутае, складзенае.- Р. сцяг.
- Р. пакунак.
- Р. кнігу.
- Р. газету.
-
Расхінуць, рассунуць.
- Разгарнулі хлопцы прысак і дасталі печаную бульбу.
-
Выпрастаць, расправіць.
- Р. свае плечы.
-
Раскрыць, распусціць.
- Разгарнула пялёсткі шыпшына.
-
перан. Падрабязна выкласці, выказаць, апісаць.- Р. тэму сачынення.
-
перан. Даць магчымасць сілам, здольнасцям поўна і свабодна развіцца.- Р. талент.
-
перан. Павялічыць аб’ём, паглыбіць змест, зрабіць буйнейшым па жанру.- Байку пісьменнік паспрабаваў р. у вялікую аповесць.
-
Зрабіць, арганізаваць што
-н. у шырокіх маштабах.- Р. спаборніцтва.
-
Падрыхтаваць да дзеяння, функцыяніравання.
- Р. выстаўку.
-
Размясціць у шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак (
спец. ). -
Начарціць на плоскасці паверхню геаметрычнага цела (
спец. ).- Р. мнагаграннік.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)