разгарнуцца, ; зак.

  1. Расправіцца, расхінуцца (пра што-н. згорнутае, загорнутае).

    • Пакунак разгарнуўся.
    • Цукерка разгарнулася.
  2. Раскрыцца (пра што-н. складзенае).

    • Кніга разгарнулася.
  3. Раскрыцца, распусціцца (пра кветкі, лісты і пад.).

    • Бутоны маку разгарнуліся.
  4. перан. Быць бачным на вялікай адлегласці, удалячынь і ўшыркі.

    • Перад вачамі разгарнулася маляўнічая прастора.
  5. перан. Праявіць свае сілы і здольнасці, выявіцца ў шырокім маштабе.

    • Р. на свабодзе.
    • Талент мастака разгарнуўся.
  6. перан. Прыняць шырокі размах.

    • Жніво разгарнулася ва ўсю.
  7. Падрыхтавацца да дзеяння, прыняць баявы парадак (спец.).

|| незак. разгортвацца, .

|| наз. разгортванне, і разгарненне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)