Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навыдумляць, ; зак.

  1. Вынайсці, стварыць многа чаго-н.

    • Н. розных цацак для дзяцей.
  2. Налгаць, нагаварыць рознай бязглуздзіцы.

    • Н. несусветных страхаў.

навык, , м.

Уменне, выпрацаванае вопытам, практыкай.

  • Н. у рабоце.
  • Працоўны н.

навылет і навылёт, прысл.

  1. Наскрозь, праз усю таўшчыню чаго-н.

  2. перан. Вельмі добра разумець каго-н., што-н.

    • Я яго бачу н.

навылётны, .

Скразны, які праходзіць наскрозь ад аднаго канца да другога (пра адтуліны).

  • Навылётная адтуліна.
  • Навылётнае кулявое раненне.

навыперадкі, прысл.

Імкнучыся перагнаць, выперадзіць іншага, адзін аднаго.

  • Імчацца н.

навыпуск, прысл.

Пра нашэнне штаноў, неўвабраных у халявы ботаў, а таксама пра кофту, кашулю, неўвабраныя ў спадніцу, штаны.

  • Штаны н.
  • Насіць кофту н.

навырабляць, ; зак.

  1. Зрабіць, вырабіць што-н. у вялікай колькасці.

    • Н. цацак.
  2. Апрацаваць дубленнем многа чаго-н.

    • Н. шкур.
  3. Насваволіць, нагарэзнічаць (разм.).

    • Чаго толькі не навыраблялі дзеці ў хаце.

навыраст, прысл.

Тое, што і нападрост.

навэндзіць, ; зак.

Прыгатаваць нейкую колькасць шляхам вэнджання.

  • Н. шынак.

навюткі, (разм.).

Зусім новы, самы новы.

  • Н. касцюм.