Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

утаргаваць, ✂; зак.

Набыць якую-н. суму грошай ад продажу чаго-н., выручыць.

  • У. многа грошай.

|| незак. утаргоўваць, ✂.

утаропіцца, ✂; зак.

Не зводзячы вачэй, углядзецца ў каго-, што-н.; стаць пільным, накіраваным (пра вочы, позірк).

  • Чаго ты ў мяне ўтаропіўся?
  • Яго позірк утаропіўся ўдаль.

|| незак. утароплівацца, ✂.

утаропіць, ✂; зак.

Уставіць вочы, позірк на каго-, што-н.

  • У. вочы ў падлогу.

|| незак. утаропліваць, ✂.

утачыцца​1, ✂; зак.

Сточваючыся, зрабіцца вузейшым (пра лязо).

|| незак. уточвацца, ✂.

утачыцца​2, ✂; зак.

Точачы, пранікнуць унутр ці ў глыбіню чаго-н.

  • Крот утачыўся ў зямлю.

|| незак. уточвацца, ✂.

утачыць​1, ✂; зак.

Сточваючы, звузіць шырыню (ляза).

|| незак. уточваць, ✂.

|| наз. уточка, ✂ і уточванне, ✂.

утачыць​2, ✂; зак.

Шыючы, уставіць кавалак матэрыі.

  • У. клін у рукаў.

|| незак. уточваць, ✂.

утварыцца, ✂; зак.

Атрымацца, узнікнуць.

  • Утварыліся снежныя завалы.
  • Утварылася новае таварыства.

|| незак. утварацца, ✂.

|| наз. утварэнне, ✂.

утварыць, ✂; зак.

  1. Стварыць сабой, выклікаць сабой узнікненне чаго-н.

    • Лініі ўтварылі прамы вугал.
    • Вада ўтварыла ў зямлі паглыбленне.
  2. Арганізаваць, заснаваць.

    • У. ваенна-палітычны саюз.
  3. Зрабіць што-н. нечаканае, непажаданае, напракудзіць (разм.).

    • Ай, што вы, дзеці, тут утварылі!

|| незак. утвараць, ✂.

|| наз. утварэнне, ✂.

утварэнне, ✂, н.

  1. гл. утварыцца, -ць.

  2. Тое, што ўтварылася з чаго-н.

    • Тлушчавыя ўтварэнні.