Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

утыкаць, ✂; зак. (разм.).

Уткнуць многа чаго-н. па ўсёй прасторы.

  • У. падушачку іголкамі.

|| незак. утыкаць, ✂.

утылізаваць, ✂; зак. і незак.

Знайсці (знаходзіць) прымяненне чаму-н., ужыць (-ываць) з карысцю.

  • У. адходы вытворчасці.

|| наз. утылізацыя, ✂.

|| прым. утылізацыйны, ✂.

утылітарны, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Прасякнуты утылітарызмам.

    • Мець утылітарнае прызначэнне.
    • У. падыход да справы.
  2. Прыкладны, вузкапрактычны.

    • Утылітарныя веды.

|| наз. утылітарнасць, ✂.

утылітарызм, ✂, м. (кніжн.).

Вузкі практыцызм, імкненне атрымаць з усяго непасрэдную матэрыяльную выгаду.

|| прым. утылітарысцкі, ✂.

утылітарыст, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто кіруецца меркаваннямі утылітарызму.

|| ж. утылітарыстка, ✂.

|| прым. утылітарысцкі, ✂.

утыль, ✂, м., зб.

Адходы, рэчы, якія ўжо не прыгодны для карыстання, але могуць быць выкарыстаны для перапрацоўкі, утылізацыі ў якасці сыравіны.

  • Здаць што-н. ва ў.

|| прым. утыльны, ✂.

утыльсыравіна, ✂, ж.

Тое, што і утыль.