Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уток, ✂, м. (спец.).

Папярочныя ніткі тканіны, якія пераплятаюцца з падоўжнымі (асновай).

|| прым. уточны, ✂.

утома, ✂, ж. (разм.).

Стан утомленага, пачуццё стомленасці ад працы, стома.

  • Адчуць утому.

утомлены, ✂.

Абяссілены, змораны цяжкай працай, іншымі заняткамі; які выражае зморанасць.

  • У. выгляд.
  • У. дарогай.

|| наз. утомленасць, ✂.

утомны, ✂ (разм.).

Які даводзіць да стомы, зморанасці.

  • Утомная дарога.
  • Утомная гарачыня.

|| наз. утомнасць, ✂.

утопія, ✂, ж.

Нешта фантастычнае, нязбытнае, неажыццявімая мара [паводле назвы рамана англ. пісьменніка 16 ст. Т.Мора, які апісаў уяўны ідэальны грамадскі лад будучыні].

|| прым. утапічны, ✂.

  • У. сацыялізм.

утора​1, ✂, ж. (спец.).

Унутраная нарэзка, у якую ўстаўляецца дно ў бочцы, цэбры і пад.

утора​2, ✂, ж. (спец.).

Другі голас у музычнай партыі.

уторкнуцца, ✂; зак.

  1. Тое, што і уткнуцца (у 1 знач.).

    • Кап’ё ўторкнулася ў зямлю.
  2. Уперціся, уткнуцца ў што-н.

    • Лодка ўторкнулася носам у пясок.
    • У. твар у падушку.
  3. Тое, што і уткнуцца (у 3 знач.).

    • У. ў газету.

|| незак. уторквацца, ✂.

уторкнуць, ✂; зак.

Уткнуць, усадзіць што-н. вострае, тонкае ў глыб або ўнутр чаго-н.

  • У. кассё ў зямлю.

|| незак. уторкваць, ✂.

уторыць, ✂; незак.

  1. Выконваць другую партыю пры спяванні або ігры на музычным інструменце (спец.).

    • Бас уторыць тэнару.
  2. Паўтараць якія-н. гукі.

    • Лясное рэха ўторыць стуку сякеры.