Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

урадлівасць, , ж.

  1. Здольнасць забяспечваць расліны пажыўнымі рэчывамі, даваць ураджай.

    • У. глебы.
  2. Тое, што і ураджайнасць.

    • Павысіць у. ільну.

урадлівы, .

  1. Які вызначаецца ўрадлівасцю (у 1 знач.).

    • Урадлівая глеба.
  2. Які характарызуецца багатым ураджаем.

    • У. год.

ураднік, , м.

  1. У царскай арміі: казацкі унтэр-афіцэр.

  2. У царскай Расіі: ніжэйшы чын павятовай паліцыі.

|| прым. урадніцкі, .

уражальны, .

Які робіць моцнае ўражанне (у 2 знач.).

  • У. паказчык.

|| наз. уражальнасць, .

уражанне, , н.

  1. След, які застаецца ў свядомасці, у душэўным жыцці ад убачанага, пачутага, перажытага.

    • Уражанні дзіцячых год.
    • Падарожныя ўражанні.
  2. Уплыў, уздзеянне.

    • Знаходзіцца пад моцным уражаннем.
  3. Уяўленне, думка, што склаліся ў выніку знаёмства, сустрэчы з кім-, чым-н.

    • Дзяліцца ўражаннямі з кім-н.
    • Гэты чалавек зрабіў на нас добрае ў.
    • Складваецца ў., што ён не ва ўсім тут разабраўся.

уражлівы, .

Які лёгка паддаецца ўражанням, вельмі чулы.

  • Уражлівае дзіця.

|| наз. уражлівасць, .

ураз, прысл.

  1. У той жа момант, імгненна.

    • У. разгарэлася сварка.
  2. За адзін прыём, адразу.

    • Вецер у. замятаў сляды на снезе.

уразбіўку, прысл.

Не па парадку, не падрад.

  • Правяраць веданне табліцы множання ў.

уразброд, прысл.

Паасобку, нядружна.

  • Дзейнічаць у.

уразвалку, прысл. (разм.).

Перавальваючыся, пахістваючыся на хаду (пра паходку).

  • Ісці ў.