укласці1, ✂; зак.
-
Прымусіць легчы, надаць каму-н. ляжачае становішча.
-
Пакрыць чым-н. на якой-н. прасторы.
-
Палажыць у пэўным парадку.
- У. рэйкі.
- У. снапы на таку ў адзін рад.
- У. валасы (зрабіць прычоску).
-
Палажыць, змясціць унутр.
- У. пісьмо ў канверт.
- У. душу ў што-н. (перан.).
-
Змясціць у якое-н. прадпрыемства (сродкі, грошы).
- У. капітал у цяжкую прамысловасць.
-
перан. Тое, што і забіць (у 1 знач.; разм.).
|| незак. укладаць, ✂ і укладваць, ✂.
|| наз. укладанне, ✂, укладванне, ✂ і укладка, ✂.
укласці2, ✂; зак.
Стварыць, напісаць што-н., падабраўшы і аб’яднаўшы якія-н. матэрыялы.
- У. слоўнік.
- У. зборнік практыкаванняў.
|| незак. укладаць, ✂.
|| наз. укладанне, ✂.
укласціся, ✂; зак.
-
Умясціцца ў што-н.
- Усе рэчы ўклаліся ў чамадан.
-
перан. Падысці пад якую-н. катэгорыю, класіфікацыю (кніжн.).
-
перан. Паспець зрабіць што-н. ў пэўны тэрмін.
-
Легчы (спаць), улегчыся (разм.).
◊
|| незак. укладацца, ✂ і укладвацца, ✂.
- У галаве (у свядомасці) не ўкладваецца што-н. (немагчыма дапусціць, паверыць у што-н.).
уклеіць, ✂; зак.
-
Уставіць, замацаваўшы клеем.
-
Заклеіць скрозь што-н.
-
перан. Нанесці ўдар, адлупцаваць (разм.).
|| незак. уклейваць, ✂.
|| наз. уклейванне, ✂ і уклейка, ✂.
укленчаны, ✂.
Які стаіць на каленках у час малення.
укленчваць, ✂; незак.
Тое, што і кленчыць (у 1 знач.).
уклініцца, ✂; зак.
Увайсці, удацца клінам.
- У. ў размяшчэнне праціўніка (перан.).
|| незак. укліньвацца, ✂.
уклініць, ✂; зак.
Урабіць, уставіць клінам.
|| незак. укліньваць, ✂.
уключаючы, прыназ.
У тым ліку і..., разам з кім-, чым-н.
уключна, прысл.
Разам з апошнім названым прадметам.