укласціся, ; зак.

  1. Умясціцца ў што-н.

    • Усе рэчы ўклаліся ў чамадан.
  2. перан. Падысці пад якую-н. катэгорыю, класіфікацыю (кніжн.).

    • У. ў інструкцыю.
  3. перан. Паспець зрабіць што-н. ў пэўны тэрмін.

    • У. ў рэгламент.
  4. Легчы (спаць), улегчыся (разм.).

    • У. на канапе.

  • Укласціся ў галаве або у свядомасці (разм.) — дайсці да свядомасці, стаць зразумелым.

|| незак. укладацца, і укладвацца, .

  • У галаве (у свядомасці) не ўкладваецца што-н. (немагчыма дапусціць, паверыць у што-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)