Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пуд, ✂, м.

Руская мера вагі, роўная 16,38 кілаграма.

  • Пуд солі з’есці з кім-н. (пражыць разам доўгі час і добра азнаёміцца з кім-н.; разм.).

|| памянш. пудзік, ✂.

пудзель, ✂, м.

Парода пакаёвых сабак з кучаравай шэрсцю.

пудзіла, ✂, н.

  1. Чучала для адпужвання птушак у агародах, садах.

  2. перан. Пра чалавека, які адпужвае сваім выглядам, а таксама пра чалавека, вычварна, безгустоўна апранутага (разм.).

  3. Тое, чым (той, кім) палохаюць, прадмет боязні боязі, страху.

пудзіцца, ✂; незак.

Пужацца, палохацца (звычайна пра жывёлу).

|| зак. спудзіцца, ✂, напудзіцца, ✂ і успудзіцца, ✂.

пудзіць, ✂; незак.

Страшыць, пужаць (жывёлу); пужаючы, разганяць, адганяць адкуль-н.

  • Машыны пудзілі жывёлу.
  • П. варон.

|| зак. спудзіць, ✂, напудзіць, ✂ і успудзіць, ✂.

пудла, ✂, н. (разм.).

Промах у стральбе, няўдалы стрэл.

◊

  • Даць пудла (разм.) — 1) не пацэліць, прамахнуцца; 2) зрабіць памылку.

пудовік, ✂, м.

Пудовая гіра.

пудовы, ✂.

Вагой у адзін пуд.

пудра, ✂, ж.

Дробны, мяккі і пахучы парашок для касметычных мэт.

  • П. для твару.

○

  • Цукровая пудра — цукар у выглядзе дробнага парашку, які ўжыв. ў кулінарыі.

пудраніца, ✂, ж.

Каробачка для пудры.