Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наўме, прысл.

  1. У галаве, у думках.

    • Жывому жывое н.
  2. (з адмоўем «не»). Не да таго цяпер што-н.

    • Не н. яму вяселле.

наўмысля, прысл.

Тое, што і наўмысна (гл. наўмысны).

наўмысны, .

Які робіцца з намерам, свядома.

  • Н. падман.
  • Ён зрабіў гэта наўмысна (прысл.).

наўпрост, прысл. (разм.).

Па прамой лініі, найкарацейшым шляхам.

  • Пайсці н.

наўрад, прысл.

Ужыв. ў значэнні мала верагодна (часцей з часціцай «ці»).

  • Н. ці гэта яму ўдасца.

наўскапыта, прысл. (разм.).

Вельмі шпарка, наўгалоп.

  • Коні памчаліся н.

наўскасяк, прысл. і прыназ.

  1. прысл. У бок ад прамога напрамку, коса.

    • Прыбіць дошку н.
  2. прыназ. Ужыв. для ўказання на прадмет, пад вуглом да якога што-н. размяшчаецца або рухаецца.

    • Н. стала лягла квяцістая сурвэтка.

наўскач, прысл.

Скачкамі, вельмі хутка.

  • Коні несліся н.

наўскос, прысл. і прыназ.

Тое, што і наўскасяк.

наўсцяж, прысл. і прыназ. (разм.).

  1. прысл. Ва ўсю даўжыню чаго-н.

    • Н. кладуцца пракосы.
  2. прысл. Ва ўсіх напрамках, навокал.

    • Н. праляглі дарогі.
  3. прыназ. Ужыв. пры ўказанні на прадмет, уздоўж якога што-н. размяшчаецца, рухаецца.

    • Ісці н. дарогі.