Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

намарынаваць, ; зак.

Марынуючы, прыгатаваць нейкую колькасць чаго-н.

  • Н. грыбоў.

|| незак. намарыноўваць, .

наматацца, ; зак.

  1. Навіцца, накруціцца.

    • Ніткі наматаліся на шпульку.
  2. Стаміцца ад беганіны, турбот (разм.).

    • Наматаўся за дзень.

наматаць, ; зак.

  1. гл. матаць ​1.

  2. Матаючы, нарыхтаваць у нейкай колькасці.

    • Н. пяць клубкоў нітак.

|| незак. намотваць, .

намахляваць, ; зак. (разм.).

Набыць махлярствам нейкую колькасць чаго-н.

намацаць, ; зак.

  1. Абмацваючы, адчуць наяўнасць чаго-н., знайсці, адшукаць.

    • Н. кашалёк у кішэні.
  2. Выявіць найбольш слабае месца ў чыім-н. тлумачэнні (перан.).

|| незак. намацваць, .

намачыць, ; зак.

  1. гл. мачыць.

  2. што і чаго. Нарыхтаваць мачэннем.

    • Н. яблыкаў.

намежаваць, ; зак.

Устанавіць граніцы, межы чаго-н.

|| незак. намяжоўваць, .

наменклатура, , ж.

  1. Пералік або сукупнасць назваў, тэрмінаў, што ўжываюцца ў якой-н. спецыяльнасці.

    • Геаграфічная н.
    • Н. лекавых сродкаў.
  2. зб. Наменклатурныя работнікі, а таксама спісы адпаведных пасад (разм.).

|| прым. наменклатурны, .

наменклатурны, .

  1. гл. наменклатура.

  2. У выразах: наменклатурны работнік, наменклатурныя кадры — работнікі, якія персанальна прызначаюцца вышэйшай інстанцыяй.

намер, , м.

Замысел што-н. зрабіць.

  • Добрыя намеры.
  • Цяпер ён прыйшоў з цвёрдым намерам.