Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

назваць​2, ✂; зак.

Тое, што і наззываць (разм.).

  • Н. гасцей поўную хату.

назвіваць, ✂; зак.

  1. Скручваючы пасмы, ніці, звіць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. вяровак.
  2. Намотваючы, звіць у клубок, маток вялікую колькасць чаго-н.

    • Н. нітак у клубкі.
  3. Матаючы, зняць з чаго-н. у вялікай колькасці, разматаць.

    • Н. пражы з матавіла.
  4. Зляпіць, збудаваць нейкую колькасць чаго-н.

    • Ластаўкі назвівалі гнёздаў у падстрэшшы.

назвозіць, ✂; зак.

Звезці вялікую колькасць чаго-н. у некалькі прыёмаў.

  • Н. бярвення.

назграбаць, ✂; зак.

Згрэбці вялікую колькасць чаго-н.

  • Н. некалькі коп сена.

наздзекавацца, ✂; зак.

Многа, доўга паздзекавацца з каго-н., пакпіць, фізічна ўздзейнічаць і пад.

  • Хопіць, наздзекаваліся з чалавека.

наздраваты, ✂.

З невялікімі адтулінамі, порысты.

  • Н. снег.
  • Н. сыр.

|| наз. наздраватасць, ✂.

наздравіна, ✂, ж. (спец.).

Наздраватае, порыстае месца, сітавіна.

|| прым. наздравінны, ✂.

наздраты, ✂ (разм.).

З вялікімі ноздрамі.

  • Наздратая пыса.

|| наз. наздратасць, ✂.

наземны, ✂.

Які знаходзіцца, дзейнічае або праводзіцца на паверхні зямлі, на сушы.

  • Наземныя збудаванні.
  • Наземныя войскі.

наззываць, ✂; зак.

Склікаць у вялікай колькасці.

  • Н. гасцей.