Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нагадзіцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Нечакана трапіцца.

    • Раптам нагадзіліся паліцаі.
  2. Здарыцца.

    • Неспадзявана нагадзілася новае няшчасце.

|| незак. нагаджацца, ✂.

нагайка, ✂, ж.

Кароткі раменны плецены бізун.

  • Казацкая н.

|| прым. нагаечны, ✂.

нагайцы, ✂, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які жыве на Паўночным Каўказе.

|| ж. нагайка, ✂.

|| прым. нагайскі, ✂.

нагала, прысл.

  1. Не пакінуўшы валасоў.

    • Пастрыжаны н.
  2. Выняўшы з ножнаў (шаблю, цясак).

    • Трымаць шашкі н.

нагаладацца, ✂; зак.

Доўга, многа пагаладаць, папакутаваць ад голаду.

нагаласіцца, ✂; зак.

Доўга паплакаць, галосячы.

нагаманіцца, ✂; зак. (разм.).

Пагаманіць доўга, уволю.

  • Спаткаліся і не маглі н.

нагаманіць, ✂; зак. (разм.).

Нагаварыць многа чаго-н.

наган, ✂, м.

Рэвальвер з рухомым барабанам.

|| прым. наганны, ✂.

нагандляваць, ✂; зак.

Набыць гандлем у нейкай колькасці.

  • Н. кучу грошай.

|| незак. нагандлёўваць, ✂.