Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

атама́рны, ✂.

  1. гл. атам.

  2. Дробны, няцэласны (кніжн.).

|| наз. атамарнасць, ✂.

атамахо́д, ✂, м.

Судна з рухавіком, які працуе на атамнай энергіі.

атамісты́чны, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да вучэння аб атамах.

  • Атамістычная тэорыя.

а́тамнік, ✂, м.

Вучоны, спецыяліст у галіне атамнай энергіі.

а́тамшчык, ✂, м. (разм.).

Фізік — спецыяліст па атамнай энергіі.

ата́ра, ✂, ж.

Вялікі гурт авечак.

  • Калгасная а.

атарапе́лы, ✂ (разм.).

Разгублены, збянтэжаны.

  • А. позірк.

|| наз. атарапеласць, ✂.

атарапе́ць, ✂; зак. (разм.).

Разгубіцца, збянтэжыцца ад нечаканасці, спалоху.

  • А. ад страху.

аташэ́, нескл., м.

Службовая асоба пры дыпламатычным прадстаўніцтве, якая з’яўляецца спецыялістам-кансультантам у якой-н. галіне.

  • Гандлёвы а.

атаяса́міць, ✂; зак. (кніжн.).

Тое, што і атоесніць.

|| незак. атаясамліваць, ✂.

|| наз. атаясамліванне, ✂.