Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ані́саўка, , ж.

  1. Тое, што і аніс (у 2 знач.).

  2. Гарэлка, настоеная на анісе (у 1 знач.).

аніхто́, займ. (разм.).

Зусім ніхто.

  • Праўды а. не абвергне.

анічо́га, прысл. (разм.).

Зусім нічога.

  • Перапалоханы а. не мог сказаць.

анічу́ць, прысл. (разм.).

Зусім не.

  • А. не баліць.

анішто́, займ. (разм.).

Зусім нішто.

анія́к, прысл. (разм.).

Ніяк, зусім ніяк.

  • Не магу а. я з табой пагадзіцца.

анія́кі, (разм.).

Зусім ніякі.

  • Доўга пра яго не было аніякіх звестак.