Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

алеа́ндр, ✂, м.

Паўднёвая вечназялёная кустовая расліна з чырвонымі, ружовымі або белымі кветкамі.

|| прым. алеандравы, ✂.

алеба́рда, ✂, ж.

Старажытная зброя ў выглядзе кап’я з прымацаванай да яго фігурнай сякеркай.

|| прым. алебардны, ✂.

алеба́стр, ✂, м.

Дробназярністы будаўнічы гіпс.

|| прым. алебастравы, ✂.

алего́рыя, ✂, ж.

Іншасказальнасць, выказванне адцягненага паняцця пры дапамозе канкрэтнага мастацкага вобраза.

  • Гаварыць алегорыямі (няясна, з малазразумелымі намёкамі на што-н.).

|| прым. алегарычны, ✂.

|| наз. алегарычнасць, ✂.

але́гра (спец.)

  1. прысл. Хутка, ажыўлена (пра тэмп выканання музычных твораў).

  2. наз. нескл., н. Музычны твор або яго частка ў такім тэмпе.

але́істы, ✂.

Які змяшчае ў сабе многа алею, тлусты.

  • А. сланечнік.

|| наз. алеістасць, ✂.

але́й, ✂, ж.

Тлушч з насення раслін.

  • Сланечнікавы а.
  • Какосавы а.
  • Канапляны а.

|| прым. алейны, ✂.

|| наз. алейнасць, ✂.

але́йнік, ✂, м.

Тое, што і алейшчык.

але́йны, ✂.

  1. гл. алей.

  2. Выкананы фарбамі, расцёртымі на алеі, звязаны з выкарыстаннем такіх фарбаў.

    • А. жывапіс.
    • Алейная фарба.
  3. Які дае алей (пра расліны).

    • Алейныя культуры.

але́йня, ✂, ж.

Прадпрыемства па вырабу алею.