Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акупа́нт, , м.

Удзельнік акупацыі, захопнік.

|| прым. акупанцкі, .

акупа́цыя, , ж.

Гвалтоўны захоп чужой тэрыторыі ваеннай сілай.

  • Гады акупацыі.

|| прым. акупацыйны, .

  • Акупацыйныя войскі.

акупі́раваць, ; зак. і незак.

Правесці (-водзіць) акупацыю чаго-н.

акупі́цца, ; зак.

Аплаціцца (пра выдаткі).

  • Затраты на будоўлю акупяцца.
  • Намаганні акупяцца (перан.).

|| незак. акупляцца, і акуплівацца, .

акупі́ць, ; зак.

Вярнуць што-н. патрачанае, выдаткаванае.

  • А. расходы.

|| незак. акупляць, і акупліваць, .

аку́пнасць, , ж.

Здольнасць, магчымасць акупіцца.

  • А. будаўніцтва.

аку́рак, , м.

Недакурак, рэшткі выкуранай ці недакуранай папяросы, цыгары.

акура́т, прысл. (разм.).

Якраз, дакладна.

  • Прыбылі а. к 12 гадзінам.

акура́тны, .

  1. Які захоўвае парадак, дакладнасць; спраўны.

    • А. чалавек.
  2. Старанна, спраўна зроблены, дакладны.

    • Акуратная работа.
    • Акуратна (прысл.) працаваць.
    • Акуратна (прысл.) апранацца (старанна і чыста).
  3. акуратна, прысл. Дакладна, рэгулярна.

    • Акуратна кожны дзень прыходзілі газеты.
  4. акуратна. Асцярожна (разм.).

    • Акуратна распытаць, даведацца пра справы.

|| наз. акуратнасць, .

акураты́ст, , м. (разм.).

Акуратны чалавек.

|| ж. акуратыстка, .