Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акра́са, , ж. (разм.).

  1. Аздоба, упрыгожанне.

    • Слова — а. мастацкага твора.
  2. Скорам, тлушч, якімі запраўляюць страву; закраска.

    • Заправіць страву акрасай.

акра́сіць, ; зак.

  1. Тое, што і закрасіць.

    • А. боршч смятанай.
  2. Зрабіць весялейшым, больш цікавым (жыццё, існаванне і пад.).

    • Чым-небудзь а. жыццё.

|| незак. акрашваць, .

акро́паль, , м.

У старагрэчаскіх гарадах: цэнтральная ўмацаваная частка, звычайна на ўзгорку.

  • Афінскі а.

акру́га, , ж.

  1. Адміністрацыйна-палітычнае, гаспадарчае, вайсковае і пад. падраздзяленне дзяржаўнай тэрыторыі.

    • Нацыянальная а.
    • Выбарчая а.
    • Тэрытарыяльная а.
  2. Тое, што і наваколле (у 2 знач.).

    • Вядомы на ўсю акругу.

|| прым. акруговы, .

акру́гласць, , ж.

  1. гл. акруглы.

  2. Што-н. акруглае; выпукласць.

    • А. плячэй.

акругле́лы, .

Які стаў круглым.

  • А. твар.

акруглі́цца, ; зак.

  1. Стаць круглым, акруглым.

    • Ён акругліўся, папаўнеў.
  2. Выразіцца ў круглых лічбах.

    • Рахунак акругліўся.
  3. Дасягнуць значнага памеру (разм.).

    • Капітал акругліўся.

|| незак. акругляцца, .

акруглі́ць, ; зак.

  1. Зрабіць круглым, акруглым.

    • А. губы.
  2. Выразіць у круглых лічбах.

    • А. суму.
    • Акругленыя лічбы.

|| незак. акругляць, .

|| наз. акругленне, .

акру́глы, .

Які мае круглую форму.

  • А. твар.

|| наз. акругласць, .

акру́жнасць, , ж.

  1. У матэматыцы: замкнёная крывая, усе пункты якой роўна аддалены ад цэнтра.

  2. Лінія вымярэння акруглых паверхняў і прадметаў.

    • А. шара.