Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акале́лы, .

  1. Змерзлы, моцна азяблы.

    • Акалелыя рукі.
  2. Мёртвы (часцей пра жывёлін).

    • А. воўк.

акале́ць, ; зак.

  1. Змерзнуць, моцна азябнуць.

    • Акалелі на марозе, ледзь адагрэліся.
  2. Памерці (часцей пра жывёлін).

    • Акалеў сабака.

акале́чыць, ; зак.

Пашкодзіць які-н. орган, зрабіць калецтва.

ака́ліна, , ж. (спец.).

Прадукт акіслення, які ўтвараецца на паверхні сталі і некаторых іншых сплаваў.

  • Жалезная а.

акалі́чнасць1, , ж.

  1. Падзея, факт, якія суправаджаюць што-н., могуць рабіць уплыў на што-н.

    • Узяць пад увагу а.
  2. мн. Умовы, якія вызначаюць становішча каго-, чаго-н. і абставіны.

    • Жыццёвыя акалічнасці.

акалі́чнасць2, , ж.

У граматыцы: даданы член сказа, які ўказвае на час, месца, спосаб дзеяння і пад.

  • А. часу.
  • А. месца.
  • А. спосабу дзеяння.

|| прым. акалічнасны, .

  • А. даданы сказ.

акало́дак, , м.

  1. Падраздзяленне пуцявой дыстанцыі (спец.).

    • Дарожны майстар акалодка.
  2. У царскай Расіі: падраздзяленне паліцэйскага гарадскога ўчастка.

  3. Лячэбны пункт пры воінскай часці (уст.).

|| прым. акалодачны, .

  • Акалодачны наглядчык або (наз.) акалодачны (паліцэйскі чын у царскай Расіі).

акало́т, , м. (уст.).

Салома ў снапах пасля няпоўнага папярэдняга ручнога абмалоту.

|| прым. акалотны, .

акаля́ючы, .

Тое, што і навакольны.

  • Акаляючае асяроддзе.

акамада́цыя, , ж.

Прыстасаванне (арганізма).

  • А. вока (здольнасць вока прыстасоўвацца да разгляду прадметаў на розных адлегласцях).

|| прым. акамадацыйны, .