Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насыпны, ✂.

  1. Які насыпаецца куды-н.

    • Н. грунт.
  2. Утвораны шляхам насыпання.

    • Насыпная гара.

насыціцца, ✂; зак.

  1. Наесціся ўволю.

  2. перан. Расчыніць у сабе вялікую колькасць якога-н. рэчыва, увабраць у сябе што-н.

    • Зямля насыцілася вільгаццю.

|| незак. насычацца, ✂.

|| наз. насычэнне, ✂.

насыціць, ✂; зак.

  1. Накарміць уволю.

  2. перан. Напоўніць, прасякнуць што-н. якім-н. рэчывам у вялікай колькасці.

    • Паветра насычана вільгаццю.
  3. перан. Напоўніць у вялікай колькасці.

    • Паветра насычана парай.
    • Н. раствор солямі.
  4. перан. Напоўніць, забяспечыць у вялікай колькасці.

    • Н. рынак таварамі.

|| незак. насычаць, ✂.

|| наз. насычэнне, ✂.

насякомае, ✂, н.

Маленькая беспазваночная членістаногая жывёліна (муха, пчала, мурашка і пад.).

насякомаедны, ✂.

Які корміцца насякомымі.

  • Насякомаедныя расліны.
  • Атрад насякомаедных (наз.).

насяліць, ✂; зак.

  1. Засяліць людзьмі якую-н. мясцовасць, памяшканне і пад.

    • Н. бязлюдны край.
  2. перан. Заняць, засяліць якую-н. мясцовасць (пра жывёл).

    • Лясы населены зверам.

|| незак. насяляць, ✂.

|| наз. насяленне, ✂.

насяляць, ✂; незак.

  1. гл. насяліць.

  2. Складаць насельніцтва чаго-н.

    • Птушкі насяляюць лес.

насячы, ✂ і насекчы, ✂; зак.

  1. Пакрыць паверхню чаго-н. насечкамі, надрэзамі (спец.).

    • Н. напільнік.
  2. чаго. Ссячы нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. яловых лапак.
  3. чаго. Дробна скрышыць.

    • Н. буракоў.
  4. Нахвастаць, насцябаць (разм.).

    • Н. крапівою ногі.

|| незак. насякаць, ✂.

|| наз. насяканне, ✂ і насечка, ✂.