Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дазіметрыя, , ж.

Галіна прыкладной фізікі, у якой вывучаюцца фізічныя велічыні, што характарызуюць дзеянне іанізуючых выпрамяненняў, а таксама метады і прыборы для вымярэння гэтых велічынь.

|| прым. дазіметрычны, .

дазіраваць, ; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) дазіроўку.

  • Д. лякарства.

|| наз. дазіраванне, і дазіроўка, .

дазнанне, , н. (спец.).

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы для ўстанаўлення факта злачынства і павінных у ім асоб.

дазнацца, ; зак. (разм.).

Выведаць і сабраць звесткі пра каго-, што-н., даведацца пра каго-, што-н.

  • Д. пра злачынцаў.

|| незак. дазнавацца, .

дазор, , м.

  1. Абход для агляду.

    • Крэйсер накіраваўся ў д.
  2. Невялікі атрад, які пасылаецца для аховы і разведкі.

    • Д. знаёміўся з мясцовасцю.

|| прым. дазорны, .

  • Дазорнае судна.
  • Змяніць дазорнага (наз.).

дазорац, , м.

Службовая асоба, якая выконвае абавязкі па нагляду за чым-н., ахове чаго-н.

  • Д. маяка.

|| прым. дазорчы, .

даіцца, ; незак.

Даваць малако.

  • Карова яшчэ доіцца.

даіць, ; незак.

  1. Выцэджваць малако з вымя.

    • Д. кароў.
  2. перан. Настойліва вымагаць у каго-н. сродкі і інш. (разм.).

|| зак. падаіць, .

|| наз. даенне, і дойка, .

|| прым. даільны, .

  • Даільная ўстаноўка.

дайграцца, ; зак. (разм.).

Ігрой, легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемнасцей.

  • Дайграўся да таго, што пачалі балець рукі.
  • Глядзі, дайграешся, галубок!

|| незак. дайгравацца, .

дайграць, ; зак.

Скончыць іграць.

  • Д. вальс.
  • Д. першы акт п’есы.

|| незак. дайграваць, .

|| наз. дайграванне, .