Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аку́нь, ✂, м.

Азёрна-рачная рыба сямейства акунепадобных з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.

|| прым. акунёвы, ✂.

  • Акунёвая юшка.
  • Сямейства акунёвых (наз.).

акупа́нт, ✂, м.

Удзельнік акупацыі, захопнік.

|| прым. акупанцкі, ✂.

акупа́цыя, ✂, ж.

Гвалтоўны захоп чужой тэрыторыі ваеннай сілай.

  • Гады акупацыі.

|| прым. акупацыйны, ✂.

  • Акупацыйныя войскі.

акупі́раваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (-водзіць) акупацыю чаго-н.

акупі́цца, ✂; зак.

Аплаціцца (пра выдаткі).

  • Затраты на будоўлю акупяцца.
  • Намаганні акупяцца (перан.).

|| незак. акупляцца, ✂ і акуплівацца, ✂.

акупі́ць, ✂; зак.

Вярнуць што-н. патрачанае, выдаткаванае.

  • А. расходы.

|| незак. акупляць, ✂ і акупліваць, ✂.

аку́пнасць, ✂, ж.

Здольнасць, магчымасць акупіцца.

  • А. будаўніцтва.

аку́рак, ✂, м.

Недакурак, рэшткі выкуранай ці недакуранай папяросы, цыгары.

акура́т, прысл. (разм.).

Якраз, дакладна.

  • Прыбылі а. к 12 гадзінам.

акура́тны, ✂.

  1. Які захоўвае парадак, дакладнасць; спраўны.

    • А. чалавек.
  2. Старанна, спраўна зроблены, дакладны.

    • Акуратная работа.
    • Акуратна (прысл.) працаваць.
    • Акуратна (прысл.) апранацца (старанна і чыста).
  3. акуратна, прысл. Дакладна, рэгулярна.

    • Акуратна кожны дзень прыходзілі газеты.
  4. акуратна. Асцярожна (разм.).

    • Акуратна распытаць, даведацца пра справы.

|| наз. акуратнасць, ✂.