Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насупіцца, ; зак.

  1. Тое, што і нахмурыцца (у 1 знач.).

  2. перан. Зрабіцца пахмурным, змрочным.

    • Неба насупілася.

|| незак. насуплівацца, .

насупіць, ; зак.

Тое, што і нахмурыць.

  • Н. бровы.

|| незак. насупліваць, .

насупраць, і насупроць, прысл. і прыназ.

  1. Прама перад кім-, чым-н., на процілеглым баку.

    • Ён жыве н.
    • Сядзець н. акна.
  2. прысл. Наперакор, нязгодна з кім-, чым-н. (разм.).

    • Гаварыць н.
    • Рабіць усё н.
  3. Наперакор каму-, чаму-н., нязгодна з кім-, чым-н.

    • Н. жаданням.
    • Н. волі бацькі.
  4. Указвае на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. існуе, адбываецца ці павінна адбыцца.

    • Паехаць у горад н. ночы.

насустрач, прысл. і прыназ.

  1. прысл. У кірунку, процілеглым каму-, чаму-н., што рухаецца, набліжаецца.

    • Ісці н. (таксама перан. дапамагаць каму-н., спачувальна адносіцца да каго-, чаго-н.).
  2. прыназ. з Д. Ужыв. для ўказання на прадмет ці асобу, да якіх спераду ці наперарэз ім хто-, што-н. рухаецца.

    • Кінуцца н. танкам.
    • Выйсці н. гасцям.

насуха, прысл.

Да поўнай сухасці.

  • Выцерці рукі н.

насушыць, ; зак.

Нарыхтаваць сушкай.

  • Н. грыбоў.

|| незак. насушваць, .

насцеж, прысл.

На ўсю шыр, поўнасцю (адчыніць, расчыніць і пад.).

  • Адчыніць дзверы н.

насценгазета, , ж.

Скарачэнне: насценная газета — напісаная ад рукі або надрукаваная на машынцы і вывешаная на сцяне газета, орган якой-н. мясцовай арганізацыі або ўстановы.

|| прым. насценгазетны, .

насценны, .

Які вісіць, знаходзіцца на сцяне.

  • Н. каляндар.
  • Н. гадзіннік.

насцеражыцца, і насцярожыцца, ; зак.

Стаць насцярожаным, напружана ўважлівым.

|| незак. насцярожвацца, .