Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аксіяматы́чны, (кніжн.).

  1. гл. аксіёма.

  2. Бясспрэчны, зразумелы без доказаў.

|| наз. аксіяматычнасць, .

акт, , м.

  1. Адзінкавае праяўленне якой-н. дзейнасці, дзеянне, учынак.

    • Тэрарыстычны а.
  2. Закончаная частка драматычнага твора, спектакля.

    • Другі а. п’есы.
  3. Закон, устанаўленне дзяржаўных органаў або грамадскіх арганізацый.

  4. Дакумент, запіс аб якім-н. юрыдычным факце.

    • Скласці а. аб праверцы.
    • Абвінаваўчы а.

|| прым. актавы, .

акта́ва, , ж. (спец.).

  1. Восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.

  2. Вельмі нізкі бас.

  3. Васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.

|| прым. актаўны, .

актуа́льны, .

  1. Вельмі важны для гэтага моманту.

    • Актуальная тэма.
  2. Які сапраўды існуе, праяўляецца ў рэчаіснасці; супрацьл. патэнцыяльны (кніжн.).

|| наз. актуальнасць, .

актывізава́цца, ; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) больш актыўным, дзейным.

|| наз. актывізацыя, .

актывізава́ць, ; зак. і незак.

Выклікаць (выклікаць) актыўнасць; зрабіць (рабіць) актыўным.

  • А. дзейнасць камісіі.

|| наз. актывізацыя, .

актыві́ст, , м.

Той, хто належыць да актыву, дзейны член якога-н. калектыву.

|| ж. актывістка, .

|| прым. актывісцкі, .

акты́ў1, , м.

Найбольш дзейная, ініцыятыўная частка калектыву, арганізацыі.

  • Партыйны а.

акты́ў2, , м. (спец.).

Вартасць наяўнай і даўгавой маёмасці, што належыць прадпрыемству; проціл. пасіў.

  • Запісаць у а.

|| прым. актыўны, .

  • А. баланс.

акты́ўны, .

  1. Дзейны, энергічны; супрацьл. пасіўны.

    • А. прапагандыст новых ідэй.
    • Актыўна (прысл.) працаваць.
  2. Які хутка развіваецца.

    • А. працэс у лёгкіх.

|| наз. актыўнасць, .