Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наязджаць, ; незак.

  1. гл. наехаць і наездзіць.

  2. Час ад часу прыязджаць.

    • Н. у вёску да бацькоў.
  3. Спаўзаць уніз, закрываючы вочы.

    • Шапка наязджае на лоб.

наярваць, ; незак. (разм.).

Энергічна, з запалам іграць (на музычным інструменце) або з азартам, з асаблівай стараннасцю рабіць што-н.

  • Н. на гармоніку.

наяўнасць, , ж.

  1. Прысутнасць, існаванне.

    • Быць у наяўнасці.
  2. Фактычная колькасць чаго-н. у дадзены момант (пра грошы, тавары і пад.).

    • Касавая н.

наяўны, .

Які ёсць у наяўнасці.

  • Прадаваць за наяўныя (наз.; за наяўныя грошы, не ў крэдыт).
  • Н. разлік (наяўнымі грашыма).

на-гара, прысл. (спец.).

У шахцёраў: з шахты на паверхню зямлі.

  • Выдаць вугаль нагара.